Приветствую Вас Гость | RSS

Александр Гришкевич

Среда, 01.05.2024, 06:16
Главная » Статьи » Мои статьи

Аляксандар Грышкевіч. Дзьве бярозы
"Ён рацыянальны і строгі, ён не дапускае стыхійнасьці і эмацыянальнай непасрэднасьці мастацкага выказваньня." Валеры Жук
...Маладзечна, горад на ростанях, на паўдарозе паміж Менскам і Вільняю, стаў местам, дзе па вайне ўтварыўся ўнікальны мастакоўскі асяродак. Тут скрыжоўваліся лёсы многіх творцаў, тых, хто нарадзіўся там і тых, каго завяла туды дарога гісторыі.Некалі тут вучыўся славуты мастак Мікадзім Сільвановіч, выкладаў у павятовай школе графік Міхал Падалінскі. У маладзечанскіх ваколіцах жылі-тварылі Язэп Драздовіч і Раман Семашкевіч. Тут нарадзіліся Меір Аксельрод, Леанід Дударэнка, Юрый Герасіменка-Жызнеўскі ды іншыя многія славутыя і многія забытыя мастакі... Тут, у Маладзечна, доўгі час жыла польская мастачка Ядзьвіга Раздзялоўская, жанчына незвычайнага лёсу, якая да вайны здолела атрымаць прафэсійную адукацыю ў мастацкіх школах Любліна і Варшавы, выстаўлялася тамсама. А паваенны час выкладала ў маладзечанскай студыі выяўленчага мастацтва, куды лёс завёў і юнага Аляксандра Грышкевіча. Пані Раздзялоўская, слынны маладзечанскі мастак Кастусь Харашэвіч, людзі несавецкага гарту, і выбітны графік Юры Герасіменка-Жызьнеўскі сталі яго першымі настаўнікамі ў сьвеце мастакоўскай творчасьці. Іх досвед, ідэалістычнае ўяўленьне пра прызначэньне мастацтва і выключная інтэлігентнасць шмат у чым вызначылі сьветапогляд і Аляксандра Грышкеіча...
...Пачатак 1980-х у Беларусі быў удзячным часам для мастакоў. У самім паветры была разлітая нейкая невытлумачальная лагода і казыткі пах пэдзляў і фарбаў. Адкрываліся новыя выставачныя салоны, віравалі вэрнісажы, усё больш прафэсійных мастакоў патрабавалася для афармленчых работаў, для паліграфіі. Мастакоўская адукацыя стала тады прэстыжнай...
...Вучоба Аляксандра Грышкевіча ў Мінскім мастацкім вучылішчы, у такіх выдатных пэдагогаў, як Салькоў і Лапчынскі, адно ўмацавалі ў маладым мастаку прагу да творчых зьдзяйсьненьняў, умацавалі ў жаданьні спасьцігнуць усе да рэшты веды. Таму працяг вучобы ў тэатральна-мастацкім інтытуце быў ужо лягічным і неабходным. Ён паступіўшы быў на графічнае аддзяленьне, што ў тыя гады лічылася ў інстытуце самым моцным асяродкам, дзе і адвучыўся шэсць гадоў. Але, жаданне працаваць у жывапісе перамагло...Бо палатно - гэта прастора, у якім мастак жыве, адлюстроўваючы сябе, свой свет, незалежна ад таго, што ён піша. Графіка ўсё ж жорстка зьвязаная альбо з друкам, альбо з канкрэтнай выставачнай прастораю. А жывапіс - гэта больш непасрэдныя стасункі мастака з матэрыяй, зь іншым вымярэньнем. Для Грышкевіча падставаю жывапісу ёсьць уласна плоскасьць, працятая колерам і ўражаньнямі з шматаблічнага пярэстага жыцьця. Хоць досьвед графіка застаўся зь ім і надалей. Гэта і дакладныя, часам жорсткі кампазыцыйныя пабудовы ў канкрэтных фарматаў і сьціслыя сродкі, якімі ён карыстаецца ў сваіх палотнах, і ўласьцівая нашай графіцы апавядальнасць...
...Ужо ў часе вучобы ў тэатральна-мастацкім інстытуце Аляксандар Грышкевіч пачаў выстаўляць свае творы. І спакваля знайшоў свайго гледача, але перадусім -- сваю ўласную манеру. Пейзаж спрадвеку жанр папулярны, але пры ўсёй яго відавочнай даходлівасці -- складаны для наватарства, для індывідуальнага самавыяўлення. Таму Грышкевіча цікавіць ня гэтак адлюстраване ландшафтных асаблівасцяў краявіда, як магчымасць з кожнага пейзажу зрабіць прыпавесць. Карціны мастака, які пасля вучобы прайшоў трохгадовую стажыроўку ў акадэмічных майстэрнях, напачатку 1990-х, дэманструюць нам эвалюцыйны зрух у ягонай творчасці. На мяжы стагоддзяў, пасярод імклівых пошукаў формаў, адпаведных часу, ён вяртаецца ў анахранічную інтымную лірыку. Тую пэйзажную лірыку, што была ўласціваю для жывапісу Левітана, Бялыніцкага-Бірулі, Ўайта, альбо графіцы Аркадзя Астаповіча й Язэпа Дрздовіча. Пейзажы Грышкевіча камэрныя. Гэта нават фрагменты пэйзажу, а не ўвесь краявід да далягляду. Да вядомай ступені кожны пэйзаж - аўтапартрэт. Таму разглядаючы палотны з такімі, нібы простымі назвамі: «Над возерам", «Зіма», «На схіле», "Сьнег», "Вестка" «Бабіна лета», можна вычуць, які гэта чалавек, Аляксандр Грышкевіч...
..."Дзве бярозы" Грышкевіча -- вобраз архітэповы.Пара бярозаў, статычна фіксуюць кампазыцыю, застаючыся і яе сэнсам. Гэтая статыка дадаткова падкрэсліваецца вэртыкальным рытмам зрубу пуні. Адкрытыя дзьверы ствараюць дадатковы план, візуальна паглыбляючы прастору кантрасным, графічным спалучэннем цёмнае цені і геамэтрычным атворам вузкага вакна ў сярэдзіне будынка. Амаль геамэтрычная кампазыцыя набывае кінэтычную дынаміку праз дыготкае лісьце, што ляціць долу й выяву птушкі. Порсткі палёт шумнай сарокі напоўніў маўклівую нерухомасьць палатна гукам і рухам. Зьнешне просты і немудрагелісты сюжэт. Але сюжэт шматзначны і спрадвечны. Як і ў нашай паэзіі. Нездарма да вобразу бярозы звярталіся ўсе беларускія паэты. Як і Канстанцыя Буйло, напрыклад:
Ля прызбы стаялі сяброўкі-бярозкі,
Ранялі на голаў мне сьветлыя сьлёзкі
Бяроза лічылася заступніцай жанчын і ў Беларусі шанвалі гэтае дрэва, што прыносіць шчасце. У традыцыйных уяўленнях і сарока надзялялася дэманiчнымi рысамi. Лічылася, што яна засьцерагае кароваў i коней, адводзіць драпежных птушак ад свойскiх. Пра плямы на сароцы ў народзе кажуць, што яны зьнiкнуць тады, калi мужыкі пачнуць нараджаць, то бок, нiколi. Сарока ёсць вястухай навiнаў, яе стракатанне абяцае прыбыцьцё гасьцей, зьмену надвор’я на даждлiвае, прадказвае нейкае здарэньне. Да вобразу бярозаў, які сарокі мастак звяртаўся шматкроць. Гэты сінкрэтычны матыў быў вымоўна скарыстаны Грышкевічам у палатне "Вестка", напісаным шмат пазней, у 2003...
У карціне "Дзве бярозы" апроч традыцыйнай міфалогіі, да якой апэлюе аўтар, ня менш значнай ёсць сэмантыка колеру. У гэтай, як і ў іншых кампазіцыях Грышкевіча, нягледзячы на тое, што яны напісаныя ў рэалістычнай манеры, колер мае самастойнае прызначэнне. Ён успрымаецца часам самакаштоўна, як самастойная рэальнасць, хоць і абмежаваны абрысамі канкрэтных прадметаў. Розныя аддценьні жоўтага ад белаватага да аранжавага, разам ўтвараюць актыўную гаму. У іх выяўленыя жыццё, трапяткі рух. Жоўты ўвасабляе сабою прыроду святла, выклікаючы радаснае, бадзёрае пачуцьцё. Залацістыя кроплі фону падобныя да зорак. Дакладныя межы каляровых плям прадметных формаў карціны з рознымі танальным адценнямі, дзе колер набывае самастойнае гучанне. Жоўты колер у палатне Грышкевіча, як і паўсюна ў традыцыйным жывапісе ўжываецца для пазначэння асветленага і жывога. Пры адсутнасці чалавечых персанажаў гэта азначае, што яны недзе побач... Ці меліся быць побач. Побач з мастаком.«Я калі пад'язджаю да родных мясцінаў, то сэрца пачынае калаціць. І пэйзаж вакол бедны, і фарбы скупыя, трава сухая, лясок нейкі ... Мне вельмі хочацца такія краявіды пісаць, дзе быццам бы і няма нічога, але дзе прысутнічае ўсё»-, кажа сам Аляксандар Грышкевіч. Як і ў ягоных "Дзьвух бярозах"... Аляксандр Грышкевіч(1961Маладзечна)жывапісец, графік Скончыў Менскае мастацкае вучылішча імя Глебава ў 1981. У 1987-Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, Прайшоў стажыроўку ў Творчай акадэмічнай майстэрні Міністэрства культуры Беларусі ў 1994. Выстаўляецца ад 1984. Творы зьберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, у прыватных зборах Беларусі, Галяндыі, Ізраіля, Італіі, Нямеччыны, Польшчы, Расеі, Францыі, Японіі.


Сяргей Харэўскі

Категория: Мои статьи | Добавил: GRI (27.01.2011)
Просмотров: 2114 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
1 Brandonabutt  
0
aveda scalp remedy <a href=""> https://forums.dieviete.lv/profils/127605/forum/ </a> remedies earache

Имя *:
Email *:
Код *: